Па дадзеных Фонда сацыяльнага страхавання пры Міністэрстве сацыяльнай абароны і працы («Содра») на лістапад 2014 года, самыя нізкія заробкі ў Літве атрымлівалі жыхары, якія працуюць у гандлёвым сектары, сельскай гаспадарцы, паслуг прыгажосці, на прадпрыемствах грамадскага харчавання.

Самыя нізкія даходы атрымлівалі вулічныя гандляры нехарчовымі таварамі (135 еўра), але працадаўцы паведамлялі толькі пра 19 такіх гандляроў у краіне. Таксама нізкі заробак атрымліваюць людзі, што дэманструюць моду (141 еўра), рыбакі (152 еўра). Праўда, і гэтых работнікаў трохі — да 100.

У катэгорыях, дзе работнікаў налічваецца больш за 1000, самыя маленькія заробкі — у цырульнікаў (159 еўра), гандляроў у кіёсках і на рынку (191 еўра), некваліфікаваных работнікаў сельскай гаспадаркі (216 еўра), работнікаў сферы касметыкі (221 еўра), афіцыянтаў ( 234 еўра), прыбіральшчыкаў (237 еўра), работнікаў на выпадковых работах (244 еўра), работнікаў у сферы раслінаводства (249 еўра), бармэнаў (251 еўра) і дворнікаў (252 еўра).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру