У Мінск едзе Linkin Park! Канцэрт амерыканскага гурту пройдзе ў «Мінск-Арэне» 27 жніўня ў межах «The Hunting Party Tour» у падтрымку апошняга альбома каманды.

Шосты ў дыскаграфіі дыск Linkin Park выйшаў летам 2014-га і стаў адным з самых паспяховых у гісторыя гурта, узначаліўшы чарты iTunes у 67-мі краінах свету. Кружэлка «The Hunting Party» была запісаная пры ўдзеле гітарыстаSystem of a Down Дарана Малакяна, легендарнага Тома Марэла з Rage Against the Machine і амерыканскага гітарыста Пэйджа Хамельтана з Helmet.

Кошт квіткоў — ад 900 тысяч да 2,5 мільёна рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру