Змяняецца парадак падачы дакументаў для атрымання шэнгенскіх віз у пасольстве Славакіі, паведамляе прэс-служба славацкага дыппрадстаўніцтва ў Мінску. 

«З 1 сакавіка 2015 года ўводзіцца абавязковае запаўненне заявы на атрыманне шэнгенскай візы ў электроннай форме, а таксама папярэдняе браніраванне даты і часу падачы дакументаў праз інтэрнэт-старонкі ezov.mzv.sk/e-zov», — гаворыцца ў паведамленні. 

Заяўнікам неабходна будзе запоўніць лацінскімі літарамі электронную візавую заяву. Пасля яе захавання сістэма падае запоўнены бланк візавай анкеты з адпаведным кодам заявы. Заяўніку трэба раздрукаваць бланк, падпісаць яго і прынесці разам з іншымі дакументамі ў консульскі аддзел пасольства Славакіі для асабістай падачы заявы. 

«Консульскі аддзел звяртае ўвагу на неабходнасць асабістай прысутнасці заяўнікаў падчас падачы дакументаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Запаўненне анкеты на атрыманне візы ў электроннай форме не азначае, што заява прынятая да разгляду. Заява лічыцца прынятай да разгляду толькі пасля падачы астатніх неабходных дакументаў і аплаты консульскага збору». 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце mzv.sk/minsk.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?