Найбуйнейшыя расійскія рознічныя сеткі дамовіліся на два месяцы зафіксаваць рознічныя цэны на сацыяльна значныя прадукты.

Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі кампаній рознічнага гандлю (АКАРТ) Андрэй Карпаў пацвердзіў, што праект пагаднення быў падрыхтаваны на мінулым тыдні.

Паводле яго слоў, Федэральная антыманапольная служба можа ўхваліць ініцыятыву ўжо ў чацвер. Станоўчае рашэнне ад ФАС неабходна для таго, каб сеткі не западозрылі ў змове.

У асацыяцыю рытэйлераў уваходзяць, у прыватнасці, сеткі «Ашан», «Дикси», «Лента», «Магнит», Metro Cash & Carry, X5 Retail Group («Карусель», «Копейка», «Перекрёсток») і іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру