Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што рашэнне ўкраінскіх уладаў адмовіцца ад газазабеспячэння Данбаса «папахвае генацыдам».

Ва ўкраінскім «Нафтагазе» паведамілі раней, што пастаўкі адноўленыя, але кампанія не будзе іх аплачваць, паколькі, на думку Кіева, гэта супярэчыць кантракту.

«Мала таго, што там [у Данбасе] голад, і без таго АБСЕ канстатавала, што там гуманітарная катастрофа, ды яшчэ газазабеспячэнне адключыць! Гэта як называецца? Гэта ўжо генацыдам папахвае», — сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з прэзідэнтам Кіпра Нікасам Анастасіадзісам.

Украіна вырашыла спыніць пастаўку газу ў Данбас, матываваўшы гэта пашкоджаннем газаправодаў. Улады «ДНР» і «ЛНР» паведамілі раней, што Кіеў вырашыў цалкам спыніць пастаўку газу ў гэтыя рэгіёны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру