У эстонскім горадзе Нарва ў дзень незалежнасьці Эстоніі 24 лютага адбыўся парад амэрыканскай баявой тэхнікі, які мусіў прадэманстраваць адзінства ва ўмовах напружанасьці паміж Захадам і Расеяй.

Газэта The Washington Post нагадвае, што Нарву аддзяляе ад мяжы з Расеяй 300 мэтраў. Нарва часта прыгадваецца ў якасьці патэнцыйнай мішэні ля Крамля, калі б Расея палічыла патрэбным перанесьці свой канфлікт з Захадам на тэрыторыю краінаў — сябраў НАТА.

«Падзеі ва Ўкраіне, якія прымусілі ўвесь сьвет прачнуцца, выразна паказваюць, што мы павінны надаваць вялікую ўвагу бясьпецы», — цытуе брытанская The Telegraph выступ на парадзе словы Рыхо Тэраса, камандуючага сіламі абароны Эстоніі.

Амаль 100 вайскоўцаў з Гішпаніі, Нідэрляндаў, Латвіі і Літвы прамаршыравалі разам з 1300 эстонскімі вайскоўцамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру