У выніку ДТЗ Эндру Мак быў заблакаваны ў сваёй машыне. Як распавёў аўтар відэа ў каментарах на Youtube, ён уехаў у слуп 11 студзеня. Ратаўнікам прыйшлося разразаць аўто. Падчас гэтага мужчына захоўваў спакой і здымаў сябе на камеру, перадае The Daily Dot.

Нягледзячы на тое, што Эндру пасміхаўся і крыўляўся на камеру, ён спачатку паведаміў, што ў яго моцна баліць нага, а затым — што ўжо не адчувае ног. За адвагу ратаўнікі ў жарт паабяцалі ахвяры «сэксуальных мядсёстраў у лякарні», але той паведаміў, што хоча проста легчы спаць.

Эндру зламаў правую руку і левую бедраную костку, пашкодзіў абедзве каленныя рэпкі і абедзве шчыкалаткі.

Ён правёў на аперацыйным стале агулам 14 гадзін, яшчэ месяц праляжаў у лякарні. Зараз герой відэа ўжо дома, ідзе на папраўку. Адзінае, на што наракаў Эндру — за месяц ён пабачыў толькі адну сэксуальную медсястру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?