Расія працягвае вяртаць у Беларусь садавіну і агародніну, увезеную ў краіну з парушэннямі. 

Як паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, у пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоны Камень» 20 лютага быў забаронены ўвоз свежых яблыкаў польскага паходжання. Груз вагой больш як 19 тон рухаўся з Беларусі ў адрас ГТАА «КазБітЛагістык» (Казахстан) у суправаджэнні беларускага фітасанітарнага сертыфікату. За парушэнне ўстаноўленай схемы руху транзітных грузаў па тэрыторыі Расіі прадукцыя вернута экспарцёру. 

23 лютага аналагічнае парушэнне з'явілася прычынай вяртання 19 тон малдаўскіх яблыкаў з ППП «Чырвоная Горка». 

24—25 лютага ў гэтым пункце быў забаронены ўвоз на тэрыторыю РФ больш як 230 тон расліннай прадукцыі, якая накіроўвалася з тэрыторыі Беларусі. 

Так, больш за 58 тон бульбы, яблыкаў і груш перавозілася ў суправаджэнні несапраўдных рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў. На 20 тонах беларускай морквы адсутнічалі маркіровачныя этыкеткі з неабходнай інфармацыяй аб прадукцыі. З-за парушэнняў у афармленні фітасанітарных дакументаў адпраўшчыку вярнулі 20 тон харчовай бульбы. 

Апрача таго, інспектарамі ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях было ўстаноўлена, што больш як 135 тон падкаранціннай прадукцыі паходжаннем з Турцыі, Македоніі, Егіпта і Кітая суправаджаліся падробленымі фітасанітарнымі сертыфікатамі гэтых краін. 

Гэтыя парушэнні паслужылі падставай для вяртання згаданых грузаў адпраўшчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?