Адпаведныя абавязкі амбасада выконвала з 1 студзеня 2015 года, але сёння пасол Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў афіцыйна пераняў адказнасць ад эстонскага калегі Майта Марцінсана.

Мандат кантактнай амбасады будзе дзейнічаць два гады — да 31 снежня 2016 года.

«Кантактная амбасада НАТА — гэта не дыпламатычная місія. Наша галоўная задача — знаёміць беларусаў з мэтамі і дзейнасцю НАТА, асвятляць палітыку арганізацыі, а таксама ствараць і ўмацоўваць кантакты ў вашай краіне. Акрамя таго, мы будзем дапамагаць афіцыйным дэлегацыям НАТА, якія прыбываюць у Беларусь, уладкоўвацца тут на час візіту», — сказаў Міхаіл Папкоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру