Постэр да фільма «Тастамент прафесара Дойля»

Постэр да фільма «Тастамент прафесара Дойля»

Хірург Серджыа Канавера з Турына (Італія) хоча пачаць эксперыменты па трансплантацыі галавы, распавядае The Guardian.

На думку Канавера, алгарытм аперацыі ўжо гатовы, сучасная навука гэта дазваляе. Засталося толькі распрацаваць тэхналогію перасадкі галавы, на што спатрэбіцца толькі пару год.

Доктар плануе сабраць групу даследчыкаў і нейрахірургаў у Мэрылендзе ў чэрвені 2015 года. Сама такая прапанова ўжо выклікала неадназначную рэакцыю.

Прапанаваная тэхналогія прадугледжвае ахалоджанне галавы перад аперацыяй для захавання жывых клетак і злучэнне нервовых канчаткаў, цягліц, вен і артэрый галавы з целам донара поліэтыленгліколем. Калі першае зрабіць лёгка, другое пакуль не ў каго не атрымлівалася. Да таго ж, каб пацыент не рухаўся падчас «зрастання» з целам, яго прыйдзецца ўвесці ў штучную кому прынамсі на месяц.

Хірург сцвярджае, што па аперацыі паспяхова адновяць дзейнасць толькі 10-15% нервовых клетак, але гэтага хопіць, каб пацыент мог хадзіць праз год тэрапіі.

На яго думку, гэта могуць палічыць непрымальным адны, але другім гэта можа выратаваць жыццё ў крытычнай сітуацыі.

Акрамя тэхнічных праблем, крытыкі Канавера бачаць і псіхалагічныя: многія пацыенты пасля перасадкі органаў просяць забраць у іх донарскія органы, не прымаюць іх. У выпадку перасадкі галавы адабраць цела будзе праблематычна.

Эксперыменты па перасадцы галавы праводзіліся ў 70-х гадах у ЗША на шымпанзэ, але малпы з перасаджанай галавой не маглі кіраваць сваім целам. Нядаўнія даследаванні ў Кітаі тычыліся перасадкі галавы мышы — нягледзячы на пэўны прагрэс у пытанні, даследчыкі прыйшлі да высновы аб адсутнасці эфектыўнага спосабу ўратаваць здаровы розум пры крытычна пашкоджаным целе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?