Работнікам міністэрства культуры Украіны ў мэтах бяспекі забаранілі карыстацца расейскай электроннай поштай, паведамляецца на сайце ведамства.
Адпаведныя змены ўнесеныя ў інструкцыю па загадзе міністра культуры Вячаслава Кірыленкі.
«Работнікам цэнтральнага апарату міністэрства культуры Украіны забаронена карыстацца ў працы электроннай поштай і файлаабменнікамі (публічнымі сэрвісамі) у зоне дамена.RU», — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што забарона ўведзеная для процідзеяння ўцечкам службовай інфармацыі.





