Выява: savetheinternet.com

Выява: savetheinternet.com

Федэральная камісія па сувязі ЗША зацвердзіла правілы сеціўнага нейтралітэту, паведамляе The Guardian.

Паводле прынятага вырашэння, правайдарам ЗША забаронена падзяляць інтэрнэт-трафік паводле яго тыпу. То значыць, нельга надаваць прыярытэт Youtube, што зробіць доступ да World of Tanks павольнейшым, альбо аддаваць асобны хуткі канал пад Facebook, што «затармазіць» яго меней папулярных канкурэнтаў. Таксама нельга браць плату за хуткі доступ да канкрэтнага рэсурсу.

Цяпер любы трафік у ЗША мусіць апрацоўвацца аднолькавым чынам у незалежнасці ад характару і паходжання.

Правайдары доступу ў інтэрнэт ў ЗША вызначаныя як грамадскія лініі сувязі.

Надаць прыярытэт пэўным інтэрнэт-кампаніям не раз спрабавалі ў апошнія гады. Супраць выступалі як шэраговыя карыстальнікі, так і «бацька» інтэрнэту, а таксама прэзідэнт ЗША Барак Абама.

З 2014 года аналагічны закон пра сеціўную нейтральнасць дзейнічае ў Еўрасаюзе.

Такія законы наўрад ці падабаюцца беларускаму Міністэрству сувязі.

Па словах міністра сувязі Сяргея Папкова, яго ведамства разглядае магчымасць атрымання дадатковага прыбытку з месенджараў кшталу Viber і Skype. Ён сцвярджае, што 1% карыстальнікаў займае 50% шырыні інтэрнэт-шлюзу праз прагляд відэа, «танкі» (верагодна, маюцца на ўвазе анлайн-гульні) і месенджары.

З апошніх, паводле непацверджанай інфармацыі, уладальнікам месенджараў хочуць прапанаваць падзяліцца прыбыткам з аператарамі сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?