Photo by Lina Dūdonienė

Photo by Lina Dūdonienė

«Надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, а таксама адаб'ецца ўплыў малаактыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы», — адзначыў сіноптык. 

У суботу, у апошні дзень зімы, чакаюцца ноччу і раніцай у шматлікіх раёнах ападкі, днём месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман. У начныя гадзіны месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём плюс 1—7°С. 

У Мінску пахмурна з праясненнямі. Ноччу і раніцай часам ападкі (мокры снег, дождж), днём без істотных ападкаў. Слабы туман. У начныя гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 2—4°С. 

У нядзелю, у першы вясновы дзень, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 2—7°С, па поўдні да плюс 9°С. 

У Мінску пахмурна з праясненнямі. Магчымыя кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Слабы туман. У начныя гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём плюс 3—5°С. 

У пачатку тыдня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. 

У панядзелак, 2 сакавіка, часам ападкі (мокры снег з пераходам у дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 2—7°С, па поўдні месцамі да плюс 9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0