«Сёння намеснік памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Эрык Рубін сустрэўся з Прэзідэнтам Лукашэнкам. У ходзе сустрэчы яны абмеркавалі двухбаковыя адносіны Беларусі і ЗША, правы чалавека і дэмакратызацыю, стан беларускай эканомікі, а таксама пытанні рэгіянальнай бяспекі, уключаючы сітуацыю ў Украіне. Рубін адзначыў пазітыўную ролю Беларусі ў пошуках мірнага вырашэння сітуацыі ва Украіне і падкрэсліў прыхільнасць Злучаных Штатаў суверэнітэту і незалежнасці ўсіх дзяржаў. Як і на папярэдняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Макеем, Рубін абмеркаваў магчымасці пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю ў пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Разам з тым ён падкрэсліў даўнюю занепакоенасць ЗША станам правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі і неабходнасць канкрэтных крокаў для паляпшэння сітуацыі ў гэтых сферах, у тым ліку ў напярэдадні выбараў Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе», — гаворыцца ў паведамленні для прэсы, распаўсюджаным амбасадай ЗША ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0