Пра гэта паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

«Тэмпература паветра крыху панізіцца, задзьмуць паўночна-заходнія вятры. Першая палова тыдня пройдзе пад знакам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы», — сказаў сіноптык. 

У аўторак ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 2—7°С. 

З серады ў Беларусь пачне паступаць больш халаднаватае паветра з паўночных шыротаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 0 — мінус 5°С, днём 0 — плюс 5°С. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. 

«У чацвер ноччу яшчэ на большай частцы тэрыторыі, а днём з ростам атмасфернага ціску снег, мокры снег пройдзе ўжо месцамі і будзе насіць кароткачасовы характар», — паведаміў Рабаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, днём 0 — плюс 6°С. 

Паводле слоў спецыяліста, «у пятніцу і суботу чакаецца аднатыпнае надвор'е: месцамі кароткачасовы снег, мокры снег.

Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца». Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 5°С, пры праясненнях да мінус 7°С, днём 0 — плюс 5°С, па поўдні месцамі да плюс 7°С. 

У нядзелю, 8 сакавіка, у Беларусь пачне паступаць больш цёплае паветра, і тэмпература зноў пачне павышацца: ноччу яшчэ будзе 0 — мінус 5°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да мінус 7°С, а днём паветра прагрэецца да плюс 2—9°С, паведаміў Рабаў.

Ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру