Самым багатым чалавекам у свеце ў 2015 годзе па версіі Forbes у чарговы раз стаў сузаснавальнік Microsoft Біл Гейтс. Такія дадзеныя прадстаўленыя ў штогадовым рэйтынгу выдання, паведамляюцьінфармагенцтвы.

forbes.com

forbes.com

Багацце Біла Гейтса ацэньваецца ў $79,3 млрд.

Другое месца ў рэйтынгу заняў мексіканскі мільярдэр Карлас Слім з $76,4 млрд. Трэці радок дастаўся інвестару, заснавальніку Berkshire Hathaway Уорэну Бафету з $72,3 млрд.

Асноўны ўладальнік кампаніі Inditex (брэнды Zara, Massimo Dutti і інш.) Амансіё Артэга перамясціўся з трэцяга на чацвёртае месца. Маёмасць іспанца Forbes ацаніў у $64,5 млрд. Заснавальнік Oracle Лары Элісан замыкае спіс пяці самых багатых людзей свету з $54,3 млрд.

Усяго ў спіс амерыканскага Forbes ў 2015 годзе ўваходзяць 1826 чалавек. Іх сукупнае багацце — $7,05 трлн, на $600 млрд больш, чым годам раней. Сярэдняе багацце ўдзельніка рэйтынгу-2015 — $3,86 млрд, на $60 млн менш, чым у 2014 годзе.

У рэйтынгу — 197 жанчын. Самай багатай жанчынай у 2015 годзе названа 60-гадовая суўладальніца сеткі крам Wal-Mart Крысці Уолтан, яе багацце ацэньваецца ў $41,7 млр. Крысці Уолтан займае восьмае месца ў агульным рэйтынгу.

Самым маладым членам рэйтынгу стаў 24-гадовы сузаснавальнік месэнджара Snapchat Эван Шпігель (1250 месца, $1,5 млрд). Найстарэйшаму члену спісу — 99 гадоў. Гэта Дэвід Ракфелер-старэйшы, які займае 603 месца з $3 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?