30-гадовага жыхара Масквы шпіталізавалі з раненнямі вельмі інтымнага характару. LifeNews сцвярджае, што выпадковая знаёмая падпаіла яго ў саўне, а потым акуратна правяла яму аперацыю па кастрацыі. Прычым дзеянні злачынцы былі выкананы з хірургічнай дакладнасцю — жанчына пасшывала ўсе самыя дробныя сасуды.

— Я пазнаёміўся з дзяўчынай у бары, а потым мы паехалі ў сауну на таксі. Памятаю, што выпіў піва, і больш нічога не памятаю, — распавядае Раман на відэа.

У шпіталі мужчына суткі правёў у рэанімацыі, лекары былі вымушаныя правесці паўторную аперацыю на тэстыкулах.

— Я думаў, што ў мяне ўсяго толькі парэз, але ў бальніцы мне паведамілі, што мне выдалілі яечкі, — распавядае Раман пра свае сумныя прыгоды.

— Пацыенту правялі літаральна ювелірную аперацыю — яму выразалі яечкі і сшылі сасуды. Можна сказаць, што аперацыю праводзіў альбо лекар, альбо ветэрынар, — кажуць лекары.

Цікава, што жонка пацярпелага мужчыны да гэтага часу ўпэўненая, што яе муж трапіў у лякарню з-за аперацыі на палавых органах, выкліканай цяжкім захворваннем. Яна таксама кажа гэта на камеру.

Цяжка сказаць, ці гэта рэальная гісторыя, ці «пастаноўка», прыдуманая журналістамі. Твары людзей на відэа замазаны, але іх аповеды гучаць тэатральна. Звычайныя людзі рэдка да такой ступені дзеляцца з журналістамі эмоцыямі і інтымнымі падрабязнасцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0