Суд у Смаленску прысудзіў журналістку Паліну Данілевіч да штрафу ў 1000 расійскіх рублёў (240 000 беларускіх) за публікацыю фатаграфіі двара, у якім яна жыве, зробленую падчас нацысцкай акупацыі.

На здымку быў адлюстраваныя нямецкія салдаты ў двары дома, у якім зараз жыве журналістка, а таксама сцяг са свастыкай.

Адміністрацыйная справа была заведзеная па артыкуле 20.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Прапаганда альбо публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі».

Данілевіч і яе адвакат маюць намер абскардзіць рашэнне суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?