Стварэнне агульнага рынку, Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі не падмяняе Саюзнай дзяржавы, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 3 сакавіка ў Маскве на сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.

«У рамках Саюзнай дзяржавы ёсць свае пытанні, свае задачы, якія мы вырашаем. І ў гэтым сэнсе гэта аб'яднанне з'яўляецца нават у чымсьці больш прасунутым, асабліва калі паглядзець на пытанні сацыяльнага характару і тое, як мы вырашаем іх у інтарэсах нашых грамадзян», — цытуе Пуціна прэс-служба Крамля.

«Мы з вамі сустракаемся часта, рэгулярна, але на гэты раз для таго, каб пагаварыць па адным з ключавых пытанняў нашага ўзаемадзеяння — па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы. Мы даўно рыхтавалі гэтую сустрэчу. Упэўнены, яна будзе паспяховай», — адзначыў Пуцін.

Сустрэча прэзідэнтаў у вузкім фармаце адбылася перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. «Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, развіццё інтэграцыйных працэсаў», — паведамляе прэс-служба Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?