Сёння на першым паверсе універсама «Цэнтральны» прыбралі перагародку, якая аддзяляла столікі ад праходу, але сам бар застаецца на месцы.

«Істотных зменаў не адбылося, — каментуе дырэктар ЗАТ «Універсам Цэнтральны» Аляксандр Аляксейчук. — Проста цяпер мы прыбралі перагародку ля ўвахода, каб было трошкі больш свабодна. Самі столікі застаюцца, далей мы плануем паставіць яшчэ некалькі, наведнікам будзе дзе прысесці, каб выпіць кавы ды з'есці пірожнае. 

Фота з фэйсбука Віктара Контара.

Фота з фэйсбука Віктара Контара.

«У нас усе майстры разбураць старое, а ствараць новае імкнуцца далёка не ўсе, — кажа дырэктар. — Мы ж імкнёмся падтрымліваць традыцыі, захоўваць лепшае, але адаптаваць да сучасных умоў. Таму хвалявацца не трэба: стойка нікуды не дзенецца, мы проста хочам аптымізаваць прастору».

Першы паверх «Цэнтральнага», па словах Аляксейчука, чакаюць істотныя змены, але праект пакуль у распрацоўцы.

«Мы хочам зрабіць тры блокі: першы — кандытарская зона, дзе можна набыць гарачыя напоі ды ўсялякія прысмакі і пасядзець за столікамі, другая — так званы «фуд-корт»: гэта стойка, за якую ўсе хвалююцца. Там можна будзе стаць і перакусіць блінчыкамі, смажанкамі ды ўсім астатнім. І трэцяя зона — піўная, мы будзем спрабаваць яе змяніць так, каб прыбраць людзей з трафіка, каб ніхто нікому не перашкаджаў. Але фрэскі, жырандолі ды ляпніна застануцца».

Універсам «Цэнтральны» — культавае месца не для аднаго пакалення мінчукоў. Ён адкрыўся ў 1954 годзе як кавярня, дзе можна было выпіць гарбаты і набыць да яе розных прысмакаў. Колькі месяцаў таму пайшлі гутаркі аб тым, што ў «Цэнтральным» перастануць прадаваць піва, а стойку побач з касамі прыбяруць. 

Глядзіце таксама: Тут збіраюцца «цэнтравыя», а не «лахі з раёнаў»: інсайдарскі ВІДЭАРЭПАРТАЖ з універсама «Цэнтральны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?