Galaxy S6 і iPhone 6. Фота: techradar.com

Galaxy S6 і iPhone 6. Фота: techradar.com

Паводле даследавання Gartner, першае месца па продажах смартфонаў у свеце за апошні квартал 2014 года заняла Apple з 74,8 млн апаратаў. За ёй Samsung з 73 млн. Трэці і чацвёрты радок занялі Lenovo і Motorola з 24,3 млн апаратаў на дваіх (першая набыла другую год таму). Кітайцы Huawei і Xiaomi на 4 і 5 месцах адпаведна з 21 і 18,5 млн апаратаў.

Apple і Samsung трымаюць на дваіх больш за 40% сусветнага рынку смартфонаў.

Па гадавых выніках Apple заўважна адстае ад Samsung і мае толькі другое месца. Samsung за 2014 год рэалізаваў 307,6 млн смартфонаў, Apple — толькі 191,4 млн. Трэцяе і чацвёртае месца маюць Lenovo і Huawei (81,4 і 68 млн апаратаў), але пятае — LG з 57,6 млн апаратаў.

Агулам за 2014 год быдо прададзена 1,2 млрд смартфонаў, што на 28,4% больш за 2013 год.

Поспех Apple у чацвёртым квартале можна патлумачыць выпускам удалых мадэляў iPhone 6 і 6 Plus, у якіх кампанія нарэшце прызнала народную любоў да смартфонаў з вялікімі экранамі. На іх Samsung адказаў у сакавіку 2015 года смартфонамі Galaxy S6 і S6 Edge, якія часткова капіююць дызайн як новых, так і старых «айфонаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?