Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе справу па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да 32-гадовага мясцовага жыхара, які нідзе не працуе. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, мужчына падазраецца ў тым, што з 2013 па 2014 год шляхам падману завалодаў грашовымі сродкамі пінчан на суму больш чым $130 тыс. Пры ўзаемадзеянні з аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Пінскага ГАУС устаноўлена больш за 10 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. 

Махляр дзейнічаў пад рознымі маркамі, у тым ліку браў грошы на развіццё бізнесу, абяцаў пацярпелым прыгнаць аўтамабілі з-за мяжы, набыць сельскагаспадарчую тэхніку, вырашыць пытанне аб выдзяленні зямельных участкаў для будаўніцтва жылля. Самая значная сума, якой яму ўдалося завалодаць, — $45 тыс. за абяцанне прыгнаць з-за мяжы дарагі транспартны сродак.

Свае абяцанні мужчына не выконваў, а калі яго прасілі вярнуць грошы, спасылаўся на адсутнасць сродкаў. 

Усе пацярпелыя адносяцца да кола знаёмых мужчыны. Ён стараўся пабудаваць з імі даверлівыя адносіны і пасля гэтага атрымліваў грошы. 

Жыхару Пінскага раёна прад'яўлена абвінавачанне па ч. 4 арт. 209 КК. У дачыненні да яго абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. 

Следчымі прымаюцца меры па кампенсаванні абвінавачваным урону пацярпелым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру