Экс-супрацоўнік спецслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн хоча вярнуцца на радзіму, адвакаты робяць для гэтага ўсё магчымае, заявіў адвакат Анатоль Кучарэна, які прадстаўляе яго інтарэсы.

«Робім усё магчымае, каб гэтае пытанне вырашыць», — заявіў Кучарэна на прэс-канферэнцыі ў аўторак. Адказваючы на пытанне, ці хоча Сноўдэн вярнуцца ў ЗША, ён сказаў: «вядома».

Нагадаем, былы супрацоўнік амерыканскага Агенцтва нацбяспекі Сноўдэн ў чэрвені 2013 перадаў газетам The Washington Post і The Guardian шэраг сакрэтных матэрыялаў аб праграмах сачэння спецслужбаў ЗША і Вялікабрытаніі ў інтэрнэце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру