Былы намеснік старшыні ўрада РФ Альфрэд Кох заявіў нямецкаму выданню Bild, што ён баіцца за сваё жыццё пасля забойства Барыса Нямцова.

politolog.net

politolog.net

«Я баюся, што я буду наступным», — сказаў Кох у гутарцы з журналістам Барысам Райтшустэрам.

Па словах Коха, увосень мінулага года ён «арганізаваў трохдзённую сакрэтную сустрэчу цяперашніх і былых лідараў расійскай апазіцыі ў адной з вёсачак ў нямецкай Верхняй Баварыі». У ёй прынялі ўдзел Барыс Нямцоў, Міхаіл Хадаркоўскі і, як выказаўся экс-палітык, «многія іншыя былыя члены расійскага ўрада, якіх ён не хоча называць пайменна».

Падчас сваіх гутарак апазіцыянеры «шукалі спосаб зламаць уладу Уладзіміра Пуціна», гаворыцца ў артыкуле. Адзін з удзельнікаў — былы грузінскі міністр і вораг расейскага прэзідэнта Каха Бендукідзэ — памёр ўсяго праз некалькі тыдняў пасля сустрэчы нібыта ад праблем з сэрцам.

«Баюся, што ён і Нямцоў — не апошнія ў спісе людзей, якія развіталіся з жыццём», — дадаў Кох.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?