Беларуская чыгунка дадаткова арганізавала рух паміж Мінскам і Гродна ў ранішні час. З 29 сакавіка па маршруце Мінск — Маладзечна — Ліда — Гродна прызначаны цягнік міжрэгіянальных ліній эканамкласа № 673/674, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Састаў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі раніцай у 06.56 і прыбываць у Гродна ў 12.06. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку — 14.24, прыбыцця ў сталіцу — 19.33. 

У дарозе прадугледжаны два прыпынкі — у Маладзечне і Лідзе. «Мэтай рэалізацыі гэтага праекта з'яўляецца ўзмацненне транспартных сувязей паміж рэгіёнамі краіны, пашырэнне магчымасцей пасажыраў у выбары варыянту паездкі, павышэнне якасці паслуг», — адзначыла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?