Аўстралійскія турысты знайшлі лепшага сябра інстаграмера, распавядае Mother Nature Network.
quokkaposts
nurselawzy
mrwebtv
teensy88
max_well_crook
quokkaposts
seboeyen
hannahrkirby
clarenash
Квока, маленькі прадстаўнік унікальнага роду сямейства кенгуровых, мае заўсёды радасную (у чалавечым разуменні) усмешку. Па хэштэгу #Quokkaselfie ў Instagram можна знайсці нямала пацверджанняў.
Квокі нагадваюць дзіця бабра і кенгуру, па памерах блізкія да вялікіх хатніх катоў. Траваедныя, вядуць пераважна начны лад жыцця. Як і кенгуру, носяць дзіцёныша ў кішэньцы.
Ды сустрэць квокаў не так проста — яны водзяцца толькі на паўднёва-заходнім узбярэжжы Аўстраліі, арэал дастаткова маленькі. Квокам пагажае асушэнне балот і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў, а таксама развядзенне неўласцівых мясцовасці сабак і катоў. Перад драпежнікамі радасныя звяркі безабаронныя.