На сайце «Мова Нанова» збіраецца спіс крамаў і анлайн-магазінаў, у якіх можна набыць ці замовіць беларускую вышыванку, а таксама рэчы ў нацыянальным стылі ці з нацыянальнай сімволікай. На момант публікацыі спіс налічвае 25 месцаў.

У спісе не толькі вядомыя брэнды кшталту Honar, LSTR і Symbal.by, але і старонкі ў сацсетках ды «афлайнавыя» пункты продажу, а таксама кантакты прыватных майстроў.

Дадаюцца як мінскія, так і рэгіянальныя ды нават замежныя крамы.

Аўтары спісу прапануюць дадаваць свае пункты — дасылаць інфармацыю просяць на адрас [email protected].

Напярэдадні складання спісу выпускнікі моўных курсаў «Мова нанова» знялі матывацыйнае відэа пра вышыванкі — «моду, якая яднае».

«Гэта ініцыятыва студэнтаў «Мова нанова», — распавядае Глеб Лабадзенка. — Наш слухач Максім Умецкі захацеў стварыць відэаролік, дзе ён з іншымі студэнтамі фатаграфуецца ў вышыванках, туды жа дадалі кадры ад іншых наведнікаў курсаў».

А з ідэі відэа паўстала ідэя спісу, кажа ён: «У нас на курсах часта пытаюць, дзе набыць, дзе ўзяць вышыванкі. Спецыяльна ўвесь час запрашаем людзей, якія з’яўляюцца вытворцамі такой прадукцыі. Проста зразумелі, што наспеў час сабраць усё ў адным месцы».

«Адзіная мэта, якую мы пераследуем, гэта рэклама нацыянальнага стылю», — тлумачыць Лабадзенка.

Глядзіце таксама: 16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
12.04.2006 / 10:14
Прайшоўся па ўсiм спасылкам на крамы i нажаль магу толькi канстатаваць, што 90% адзеньня проста жах з дызайнерскай кропкi гледжаньня. Што гэта, недахоп густу сярод беларусаў цi недахоп свядомых беларусаў з густам?
0
Каментатар / Адказаць
01.05.2009 / 22:19
агучце, калі ласка, кошты. а то акажацца, што на кашулю не хопіць месячнага заробку.
0
Каментатар / Адказаць
21.03.1988 / 05:57
Крыж Еўфрасінні с тыгровым прынтом - гэта канешне, цікава.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру