Археолагі знайшлі ў джунглях Ла-Маскітыі, Гандурас, руіны легендарнага горада-дзяржавы, які належыць да невядомай навуцы цывілізацыі, паведамляе Fox News.

Малюнак Горада бога малпаў Вёрджыла Фінлэя

Малюнак Горада бога малпаў Вёрджыла Фінлэя

Чуткі пра таямнічы горад у непралазных джунглях хадзілі яшчэ з часоў канкістадораў, яго называлі «Горадам бога малпаў» альбо «Белым горадам». У 1939 годзе амерыканец Тэадор Морд заявіў, што бачыў горад, калі пралятаў над ім на самалёце. Але авантурыст загінуў у авіякатастрофе да таго, як паведаміў пра месцазнаходжанне руін.

Відэа 2013 года пра экспедыцыю ў Гандурас:

Пошукі каманды археолагаў з сучасным абсталяваннем пачаліся ў 2012 годзе. Цяпер навукоўцы былі ўзброеныя лідарамі і камп’ютарамі, з дапамогай якіх можна з борту верталёта збудаваць 3D-мадэль паверхні пад лістотай дрэў. Каманду даследчыкаў ахоўвалі 16 гандураскіх спецназаўцаў.

Навукоўцы мяркуюць, што знайшлі той самы «Белы горад», пра які Картэс пісаў імператару Карлу V. Канкістадор чуў ад мясцовых жыхароў пра цывілізацыю, роўную ацтэкам па багаццях.

Даследчыкі нанеслі на карты сцены, плошчы, курганы і піраміду невядомага горада. У горадзе яны знайшлі 52 артэфакты, у ліку якіх і галава скульптуры «чалавека-ягуара».

Месцазнаходжанне горада навукоўцы не раскрываюць, бо баяцца наплыву марадзёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?