Фота са старонкі клуба на Facebook

Фота са старонкі клуба на Facebook

Футбольны клуб «Тарпеда-Мінск» паведаміў на афіцыйнай старонцы «УКантакце» аб падачы заяўкі на ўдзел у II лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Клуб дагэтуль знаходзіцца у няпростай фінансавай сітуацыі, але здолеў сабраць неабходныя сродкі.

На сёння спіс магчымых супернікаў клуба ў ІІ лізе налічвае 14 каманд: «Хваля» (Пінск), «Прамень» (Мінск), «АК Ждановічы» (Мінск), «Тарпеда» (Магілёў), «Спартак» (Шклоў), «Прыазёр'е» (Верхнядзвінск), «Колас-Дружба» (Баранавіцкі раён, м. Гарадзішча), «Вертыкаль» (Калінкавічы), «Маладзечна-ДЮСШ4», «Ашмяны», «Вікторыя» (Пухавічы), «Дняпро» (Рагачоў) і «Клецк».

У мінулым сезоне «Тарпеда-Мінск» заняў ў ІІ лізе (зона Б) 6 месца з 8 перамогамі, 5 нічыімі і 9 паразамі.

***

«Тарпеда-Мінск» — адзін з найстарэйшых беларускіх футбольных клубаў. Заснаваны ў 1947 годзе. Гуляў у першынстве БССР, пяціразовы чэмпіён. У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату выступаў з 1992 па 2004 год. Праз фінансавыя праблемы ў 2005 годзе перайшоў у ІІ лігу, затым спыніў існаванне. Адроджаны аматарамі ў 2007 годзе. У 2014 годзе атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю.

Клуб вядомы значнай колькасцю фанатаў і прыхільнасцю да беларускай мовы. Афіцыйны гімн клубу запісаны гуртом «Чырвоным па белым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?