Паліцэйскі Дарэн Уілсан, які застрэліў афраамерыканца Майкла Браўна ў Фергюсане, не парушыў грамадзянскія правы, гаворыцца ў справаздачы міністэрства юстыцыі ЗША.
Па звестках ведамства, няма доказаў, якія б маглі абвергнуць заявы Уілсана аб тым, што стральбу ён адкрыў, таму што ў яго былі сур'ёзныя падставы баяцца за сваё жыццё.
Уілсан застрэліў няўзброенага 18-гадовага Браўна ў жніўні мінулага года, гэты інцыдэнт выклікаў хвалю пратэстаў у Фергюсане і іншых гарадах ЗША.