У чарговым матчы баскетбольнай Адзінай лігі ВТБ мінскія «Цмокі» на «Мінск-Арэне» пацярпелі паразу ад саратаўскага «Аўтадора», што займае сёмы радок у турніры. «Цмокі» прайгралі сёння з лікам 99:119.

У 21 гульні (усяго трэба правесці 30 матчаў) у мінчукоў усяго 3 перамогі і 18 паразаў.

«Цмокі» займаюць апошняе, 16-е месца. Адставанне ад 15-га месца складае тры перамогі.

Наступны матч «Цмокі» правядуць дома 15 сакавіка супраць «Краснага Акцябра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0