Фота: dev.by

Фота: dev.by

Інвестыцыйная кампанія JPMorgan Chase скупае акцыі EPAM, паведамляе CNews са спасылкай на Камісію па каштоўных паперах ЗША. На дадзены момант амерыканскі інвестар набыў 6,6% акцый. Такі пакет каштуе 195 млн даляраў.

Акрамя таго JPMorgan Chase набылі 4,5% акцый Luxoft, міжнароднай кампаніі з расійскімі каранямі.

Аналітыкі аддаюць перавагу EPAM як аб’екту доўгатэрміновых інвестыцый JPMorgan Chase.

З 2012 года EPAM прывабіла шэраг буйных інвестараў: Waddell & Reed набылі 7% акцый, Fidelity Managment & Research — 12%, Pennant Capital — 5%. На сёння долі фондаў меней: Waddell & Reed мае 4,7% акцый, Fidelity — 3,5%.

Сваю долю часткова распрадае сузаснавальнік і прэзідэнт кампаніі Аркадзь Добкін.

Пасля першаснага публічнага размяшчэння акцый (IPO) ён валодаў 12,5% акцый, год таму меў 6,7%, сёння валодае 5,5%.

Год таму акцыі EPAM перажылі падзенне ў цане: з 44$ у лютым да 30$ у маі. Падзенне звязваюць з падзеямі ва Украіне, дзе знаходзіцца частка супрацоўнікаў кампаніі. У канцы 2014 года акцыі зноў сталі расці. На сёння акцыі гандлююцца за 62 даляры.

***

EPAM Systems быў створаны ў 1993 годзе ў Прынстане, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Сузаснавальнікамі выступілі былыя аднакласнікі Аркадзь Добкін і Леанід Лознер. Асноўныя заняткі кампаніі — распрацоўка праграмнага забеспячэння, інтэграцыя прадуктаў, кансалтынг. На сярэдзіну 2014 года капіталізацыя кампаніі склала 2,14 млрд даляраў. Найбуйнейшым па колькасці спецыялістаў падраздзяленнем EPAM ёсць цэнтр распрацоўкі ў Мінску, з якога пачыналася гісторыя працы кампаніі.

JP Morgan — адна з найстарэйшых амерыканскіх інвестыцыйных кампаній. Застнаваная ў 1799 годзе. На сёння мае актывы на 2,4 трлн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?