Паводле яго слоў, эканамічная слабасць ператварае нацыю ў закладніцу міжнародных фінансавых арганізацый. Гэта адбываецца, калі бюджэтныя рэсурсы краіны не дазваляюць дзяржаве эфектыўна функцыянаваць, выконваць у поўнай меры сацыяльныя абавязацельствы.

«Таму зараз першачарговай задачай урада і ўсіх органаў улады з'яўляецца ўздым эканомікі. Скажу дакладней — прамысловасці, літаральна некалькіх нашых гіганцкіх прадпрыемстваў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб працы праваахоўнікаў, кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Беларусі ўдалося дабіцца станоўчых зрухаў у спыненні адной з найбольш небяспечных праяў злачыннасці — карупцыі.

«Я не хачу сказаць, што мы вырашылі гэтую праблему. Але вы ведаеце, як мы змагаемся з карупцыянерамі. І тут літасці нікому не будзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржаы нагадаў пра Украіну, дзе менавіта карупцыя стала галоўнай прычынай крызісу і разбурэння краіны.

«Гідру гэтую (карупцыю) перамагчы вельмі складана, але трымаць яе на мінімальным узроўні мы заўсёды зможам», — сказаў беларускі лідар, дадаўшы, што ў гэтым немалая заслуга органаў унутраных спраў.

Ёсць і шэраг іншых момантаў, якія сведчаць аб умацаванні правапарадку, — самыя неабароненыя жыхары краіны — людзі сталага ўзросту — усё радзей фігуруюць у зводках як ахвяры злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?