«Вы не можаце прапусціць гэтую рэкламу, бо яна ўжо скончылася», — кажа дыктар у роліку.
Голас за кадрам не хлусіць: Youtube дае магчымасць прапусціць непажаданую і нецікавую рэкламу пасля 5 секунд роліка. Але страхавая кампанія Geiko палічыла, што 5 секунд дастаткова для рэкламы.
Ролікі Gieco доўжацца паўхвіліны-хвіліну. За першыя 5 секунд героі прамаўляюць рэкламную фразу, а далей заміраюць. Карцінка не спыняецца — акторы намагаюцца не рухацца, нягледзячы на тое, што адбываецца вакол.
0
0
0
0
0
0