Кампанія Fujutsu прадставіла сістэму распазнавання радужнай абалонкі, што можа служыць механізмам разблакіроўкі смартфона, на Mobile World Congress у Барселоне. Журналісты Pocket-lint праверылі сістэму.

На выставе Fujitsu прадэманстравала рэкламны ролік і тэставы апарат. Кампанія сцвярджае, што сістэма працуе практычна бездакорна — памыляецца адзін раз са 100 тысяч сканаванняў. Яе можна выкарыстоўваць як для разблакіроўкі смартфона, так і для абмежавання доступу да асобных праграм.

Журналісты знялі працу сістэмы нажывую. Як выявілася, сканаванне ў рэальных умовах адбываецца насамрэч дастаткова хутка.

Першыя смартфоны са сканерам радужнай абалонкі могуць з’явіцца ў канцы 2015 ці пачатку 2016 года.

Тэхналогія распазнавання твару (Face Unlock) прыстунічае ў апошніх версіях Android па змоўчванні, ZTE выкарыстоўвае ў смартфонах распазнаванне сятчаткі. Але для згаданых тэхналогій патрэбнае добрае асвятленне. Для аналізу радужнай абалонкі дастаткова не асабліва энергазатратнай інфрачырвонай падсветкі на адлегласці 20 см.

Альтэрнатыўным метадам «біяметрычнага паролю» ёсць сканаванне адбіткаў пальцаў. Яно выкарыстоўваецца ў iPhone 5 і навейшых смартфонах Apple, а таксама ў смартфонах на Android (найчасцей — у флагманах Samsung).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?