На адваротным баку жыровак замест рэкламы будуць размяшчаць актуальную інфармацыю аб жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні Мінгарвыканкама па пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку на тэрыторыі Мінска генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў.

Рэклама знікне з адваротнага боку жыровак ужо ў красавіку. Замест яе будзе размешчана карысная інфармацыя аб жыллёва-камунальнай гаспадарцы, уводзімых новаўвядзеннях, у тым ліку звесткі аб КТГСах, конкурсах на лепшае добраўпарадкаванне, тэхабслугоўванні жылфонду.

Такім чынам, як падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, у горадзе з'явіцца новы спосаб інфармавання жыльцоў аб дзейнасці ЖКГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?