Міжнародная група навукоўцаў знайшла на тэрыторыі Эфіопіі рэшткі старажытнага прадстаўніка віду Homo. Справаздача аб знаходцы была апублікаваная ў часопісе Science.

Фота: William Kimbel

Фота: William Kimbel

Пасля вывучэння рэшткаў, знойдзеных нядаўна ў Афрыцы, палеантолагі прыйшлі да высновы, што сутыкнуліся з найстаражытным прадстаўніком чалавечага роду, які жыў прыкладна 2,8 млн гадоў таму.

Рэшткі былі знойдзеныя на тэрыторыі нацыянальнага парку Аваш у Эфіопіі. За апошнія дзесяцігоддзі ў гэтых месцах было зроблена некалькі найважнейшых адкрыццяў, якія дазволілі праліць святло на эвалюцыю чалавека. Нагадаем, што ў 1974 годзе непадалёк ад гэтага парку палеантолагі знайшлі рэшткі прамаходзячага афарскага аўстралапітэка «Люсі», а ў 1994 годзе — як мяркуецца, продка чалавека і аўстралапітэка, ардзіпітэка.

Знаходка дазволіла даследчыкам закрыць вялікі гістарычны і эвалюцыйны прабел паміж распаўсюджваннем апошніх аўстралапітэкаў у Афрыцы і з'яўленнем першых умелых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?