Востраў Аосіма, на якім жывуць 20 чалавек і 120 катоў, атрымаў сусветную славу дзякуючы здымкам фатографа Reuters Томаса Петэра, распавядае The Atlantic.
Катоў завезлі на Аосіму, каб тыя знішчылі пацукоў, якія псавалі рыбацкія мярэжы. Але каты нечакана распладзіліся і запаланілі невялічкую вёску на самотным востраве.





