У кампанію «Народны рэферэндум» уваходзяць Партыя БНФ, кампанія «Гавары праўду», рух «За Свабоду» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 

Янукевіч паведаміў, што планавалася назваць сумеснага кандыдата ў прэзідэнты ад кампаніі ў сярэдзіне сакавіка. Аднак гэта перанесена, хутчэй за ўсё, на сярэдзіну красавіка. Паводле яго слоў, ёсць папярэдні спіс, з якога будзе выбраны сумесны кандыдат. 

З вялікай доляй верагоднасці гэтым сумесным кандыдатам не будзе ніводны з кіраўнікоў структур, якія ўваходзяць у «Народны рэферэндум», падкрэсліў Янукевіч. У спісе два прадстаўнікі Партыі БНФ, у тым ліку намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, а таксама першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім

Янукевіч паведаміў, што ў папярэднім спісе лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў. Аднак, паводле слоў старшыні Партыі БНФ, Някляеў, верагодна, не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата паводле сваёй ініцыятывы. 

Лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч не плануе выстаўляць сваю кандыдатуру, бо зрабіў выбар на карысць вылучэння сябе рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, сказаў Янукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?