Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» ўвядзе дыферэнцыраваную аплату праезду ў залежнасці ад адлегласці з 30 сакавіка бягучага года на прыгарадных маршрутах у рэжыме апрабацыі. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Андрэй Паплеўка.

«Кожны пашпарт маршруту ўтрымлівае адлегласць паміж прыпынкавымі пунктамі. Сістэма будзе фіксаваць праходжанне прыпыначных пунктаў, ад гэтага будзе залежаць аплата праезду (згодна з дзеючым тарыфе)»,  — растлумачыў Андрэй Паплеўка.

Дыферэнцыраваную аплату праезду плануецца ўкараніць на ўсіх прыгарадных маршрутах, якія абслугоўваюцца ДП «Мінсктранс» (іх у цяперашні час каля 290).

У далейшым — магчыма, ужо сёлета — гэтая сістэма атрымае развіццё і на маршрутах сталічнага наземнага пасажырскага транспарту. У Мінску ў мінулым годзе на ўсіх тралейбусах, аўтобусах і трамваях былі ўсталяваныя аўтаматызаваныя прылады — электронныя кампосцеры і валідатары, якія дазваляюць забяспечыць функцыянаванне гнуткай сістэмы аплаты за праезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?