У бліжэйшыя суткі, 11 сакавіка, з паўночнага захаду Еўропы на тэрыторыю нашай краіны распаўсюдзіцца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Ён ушчыльніць аблокі і выкліча ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі па краіне невялікія дажджы. 

Тэмпература паветра ўначы панізіцца да -2.. +4ºС, дзённыя максімумы складуць 6.. + 12ºС, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да + 15ºС.

Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём істотна не зменіцца.

12 сакавіка надвор'е Беларусі абумовіць поле паніжанага ціску, на паўднёвым усходзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Чорнага мора. Таму па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы, на астатняй тэрыторыі месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Днём у асобных раёнах узмоцніцца паўночны вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад -2ºС да + 5ºС, удзень максімальна +3.. +8ºС.

13 сакавіка тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомых атмасферных франтоў. Чакаецца ветранае сырое надвор'е. Часам будуць ісці ападкі (дождж, месцамі з мокрым снегам). У асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах ад -2ºС да + 5ºС, у дзённыя гадзіны стане на пару градусаў цяплей - 1.. + 6ºС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру