У бліжэйшыя суткі, 12 сакавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Фінскім залівам, днём па паўднёвай палове краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца воблачна з праясненнямі.

Ноччу месцамі невялікія ападкі (дождж, мокры снег), днём па паўднёвай палове — дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны да парывістага, днём у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. + 5°С, максімальная днём +2.. + 8°С, па паўднёвым усходзе да + 10°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

13 і 14 сакавіка тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомых атмасферных франтоў. У наступныя двое сутак у нашай краіне захаваецца ветранае няўстойлівае надвор'е.

У пятніцу, 13 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах узмоцніцца парывісты паўночна-ўсходні вецер. Начная тэмпература паветра -2.. + 5°С, днём ад 1 да 6 градусаў цяпла.

У суботу на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам). Будзе дзьмуць парывісты ўсходні вецер. Фон начных тэмператур па-ранейшаму будзе знаходзіцца ў межах -2.. + 4°С, днём слупкі тэрмометраў пакажуць 2.. + 9°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру