У Віцебску следчыя органы ўстанаўліваюць сведак нападу на васьмікласніцу.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, у сярэдзіне лютаага ў праваахоўныя органы з установы аховы здароўя паступіла паведамленне, што па медыцынскую дапамогу звярнулася 14-гадовая дзяўчынка з хімічным апёкам вачэй. 

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што цялесныя пашкоджанні вучаніцы 8-га класа адной з гімназій абласнога цэнтра нанёс раней судзімы за хуліганства жыхар Віцебска 1996 года нараджэння.

Ён падкаравуліў дзяўчынку ў тамбуры памяшкання кас Дома кіно і, сілай утрымліваючы, распыліў ёй у твар змесціва газавага балончыка. 

Злачынца з месца здарэння ўцёк, аднак па гарачых слядах быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У дачыненні да яго Віцебскім гарадскім аддзелам СК распачата крымінальная справа. 

Зараз яму выстаўлена абвінавачванне на падставе ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), ён узяты пад варту.

Следчыя працягваюць расследаванне, у тым ліку актыўна працуюць з абвінавачваным. Ужо на першапачатковым этапе было ўстаноўлена, што дзеянні абвінавачванага характарызаваліся спантаннасцю, беспрычыннасцю і агрэсіўнасцю. Раней мужчына не быў знаёмы з пацярпелай, канфліктных сітуацый паміж імі не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?