У Адэсе адбыўся выбух, паводле папярэдніх звестак, каля мясцовага офіса партыі «Самапомач».
Адэскае аддзяленне партыі знаходзіцца ў офісным будынку на скрыжаванні Адміральскага праспекта і вуліцы Краснова.
Па дадзеных МУС, ніхто не пацярпеў. На месцы працуе следчая брыгада.