Мюнхенская «Баварыя» выйграла з лікам 7: 0 ва ўкраінскага «Шахцёра» ў матчы ў адказ 1/8 Лігі чэмпіёнаў. Першы матч скончыўся з лікам 0:0.

Мячы за «Баварыю» забілі Томас Мюлер (двойчы), Джэром Баатэнг, Франк Рыберы, Хольгер Бадштубер, Роберт Левандоўскі і Марыё Гетце.

У другім матчы 1/8 фіналу, які адбыўся 11 сакавіка, сустракаліся лонданскі «Чэлсі» і парыжскі ПСЖ.

Матч скончыўся з лікам 2:2 (у дадатковы час), па выніках двух сустрэч у 1/4 фіналу выйшаў ПСЖ, бо матч у Парыжы скончыўся з лікам 1:1. Падчас матчу ў Лондане ПСЖ доўгі час гуляў удзесяцёх з-за выдалення форварда Златана Ібрагімавіча. Вырашальны гол уляцеў у вароты Цібо Куртуа на 114-й хвіліне, AFP

Вырашальны гол уляцеў у вароты Цібо Куртуа на 114-й хвіліне, AFP

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?