Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны раскрыў, што за ўдзел у якасці вядучай у так званым Антымайдане ў Маскве спявачка Віка Цыганова атрымала 1.300.000 рублёў.

«За дзень да гэтага [да Антымайдану], 20 лютага 2015 года, муніцыпальнае ўтварэнне горад Пецергоф праводзіць «закупку ў адзінага пастаўшчыка» і выкупляе за бюджэтныя грошы квіткі на канцэрт «антымайданніцы» Цыгановай на 1.300.000 рублёў», — напісаў ён у сваім блогу, апублікаваўшы пры гэтым скрыншот з сайта дзяржзакупак.

Антымайдан — гэта спроба расійскіх уладаў арганізаваць рух накшталт нацысцкіх штурмавікоў, які б распраўляўся з удзельнікамі патэнцыйных пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0