Навукоўцы апублікавалі дзве работы, што распавядаюць пра відавочныя прыкметы гідратэрмальнай дзейнасці на дне падлёднага акіяну спадарожніка Сатурна Энцэлада, распавядае NASA.

Структура Энцэлада. Выява JPL-Caltech / NASA

Структура Энцэлада. Выява JPL-Caltech / NASA

Зонд Cassini, што знаходзіцца на арбіце Сатурна, сабраў незвычайны пыл з часцінкамі дыаксіду крэмнія памерам 2-9 нм. Як паказаў новы аналіз, пыл паходзіць з Энцэлада, а яго крыніцай ёсць вынікам тэрмальнай актызнасці падлёднага акіяну спадарожніка.

Неабходныя ўмовы для ўтварэння такіх часцінак існуюць на дне падлёднага акіяну — яны ўтвараюцца, калі гарачая вада выходзіць са скальных парод і ўзаемадзейнічае з халаднейшай вадой каля дна.

Часцінкі дасягаюць паверхні (да якой каля 50 км) за некалькі месяцаў ці год. Магчымай прычынай тэрмальнай актыўнасці называюць прыліўныя сілы ад іншых спадарожнікаў Сатурна.

Навукоўцы мяркуюць, што каменнае ядро Энцэлада порыстае, што дазваляе вадзе з падлёднага акіяну прасочвацца ў яго і ўзаемадзейнічаць на вялікай плошчы.

У 2005 годзе Cassini знайшоў на паўднёвым полюсе Энцэлада гейзеры, што выкідаюць вонкі вадзяную пару і часцінкі льда. Навукоўцы адшукалі ў іх метан у незвычайна высокіх канцэнтрацыях. Новае мадэляванне паказала, што высокая колькасць метану абумоўленая гідратэрмальнымі працэсамі.

Гэта не супярэчыць першаму даследаванню і вядзе да высновы аб цёплым падлёдным акіяне на Энцэладзе.

На сёння акрамя Cassini навукоўцы не маюць апаратаў для даследавання Энцэлада, але кажуць аб мэтазгоднасці яго стварэння. Праўда, у бліжэйшы час даследавацца будзе Еўропа, спадарожнік Юпітэра, на якім тэарэтычна магчымае зараджэнне жыцця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?