Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль «Субару-Фарэстар» пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную здзейсніў сутыкненне па датычнай з матацыклам «Хонда», якім кіраваў 34-гадовы мужчына, які рухаўся па крайняй паласе.

Ад удару матацыкл адкінула направа. Кіроўца ўпаў на праезную частку, а транспартны сродак працягнуў рух па інерцыі за межамі праезнай часткі. У выніку матацыкл збіў дзвюх дзяўчат.

У бальніцу шпіталізавана трое пацярпелых: кіроўца і двое пешаходаў.

Адна з дзяўчын знаходзіцца ў цяжкім стане.

Па дадзеным факце працуюць следчыя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?