У Беларусі еўра ўсталяваў мінімум ад пачатку года. Курс упаў ніжэй за 16 тысяч рублёў.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы расійскі рубель вярнуўся на ранейшую вышыню. Цяпер ён каштуе 246,5 беларускага рубля, як і ўчора.
Даляр тым часам апусціўся з 15200 да 15070 рублёў.
А вось еўра спікіраваў з 16250 рублёў да 15970. Першыя беларускія банкі выстаўляюць курс канвертацыі еўра на даляры 1:1.