«Савет міністраў» самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» прыняў рашэнне абмежаваць вяшчанне на тэрыторыі ЛНР 23 украінскіх тэлеканалаў, а таксама расійскага тэлеканала «Дождь».

У пастанове ўказваецца, што такое рашэнне прынята «ў мэтах забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Луганскай народнай рэспублікі, улічваючы, што ў прадукцыі некаторых замежных сродкаў масавай інфармацыі утрымліваюцца звесткі і матэрыялы, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы, накіраваныя на прапаганду вайны, а таксама якiя цягнуць іншыя парушэнні заканадаўства ЛНР».

Аператараў сувязі, якія ажыццяўляюць рэтрансляцыю забароненых тэлеканалаў, абавязалі прыняць меры для выключэння іх з сеткі вяшчання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?